Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледнікі НАСА выявілі арганічныя малекулы на Марсе


Марсаход Curiosity

Дасьледчыкі Нацыянальнай аэракасьмічнай адміністрацыі ЗША (НАСА) абвясьцілі аб адкрыцьці арганічных малекул мэтану на Марсе. Паводле агенцтва Reuters, наяўнасьць мэтану можа сьведчыць пра існаваньне жыцьця на гэтай плянэце. На Зямлі значную частку гэтага газу вырабляюць менавіта мікраарганізмы.

Знаходку зрабіў марсаход Curiosity. Ён аналізаваў склад атмасфэры на працягу апошніх пяці гадоў. Высьветлілася, што ўзровень мэтану вагаецца ў залежнасьці ад сэзону — узрастае летам і падае зімой. Канцэнтрацыя газу ў атмасфэры зьмяняецца ў некалькі разоў.

Мэтан выявілі на дне высахлага возера. Навукоўцы лічаць, што газ утвараецца ў ніжніх пластах грунту Чырвонай плянэты. Не выключаецца, што прычына яго зьяўленьня на Марсе — дзейнасьць мікробаў або любыя геатэрмальныя працэсы. З вэрсіяй супрацоўнікаў НАСА згодныя ня ўсе: крытыкі сьцьвярджаюць, што мэтан быў прывезены зь Зямлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG