Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежнага журналіста за тыдзень аштрафавалі тройчы, на тры тысячы


Кастусь Жукоўскі

7 чэрвеня суд Калінкавіцкага раёну пакараў журналіста-фрылянсэра з Гомлі Кастуся Жукоўскага штрафам на 735 рублёў — за незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для тэлеканалу «Белсат». Гэта ўжо трэці падобны штаф за тыдзень і сёмы ад пачатку году. На гэтым тыдні яму прысуджалі ўжо з падобнай фармулёўкай 1225 і 980 рублёў

Сярод матэрыялаў, за якія аштрафавалі Жукоўскага — відэаапытаньне сярод землякоў застрэленага ў войску Дзьмітрыя Ўдода, расповед пра махлярства мясцовых уладаў зь ліквідацыяй адкідаў у вёсцы Сьцяг Працы пад Гомлем ды іншыя здымкі, выкарыстаныя тэлеканалам «Белсат».

Журналіст патлумачыў, што зьмяшчае свае здымкі на канале ў Youtube у адкрытым доступе, а таксама адсылае ў агэнцыю «Ньюс інфармацыя», зь якой супрацоўнічае: «Атрымліваю заробак, плачу зь яго падаткі. Усё празрыста... Гэта, як выпечка хлеба. Збожжа маё, а хлеб (ён можа быць нават з „навічком“) — гэта ўжо не мая прадукцыя ».

На судзе прысутнічаў старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец. Ён нагадаў: «Беларуская асацыяцыя журналістаў прапанавала парлямэнту шэраг зьменаў у існуючае заканадаўства, якім рэгулюецца дзейнасьць СМІ. У ім мусіць быць легалізаваная праца журналістаў-фрылансэраў. Яны ёсць у рэальным жыцьці. Даваць ім толькі штрафы і не заўважаць у грамадстве ніяк не выпадае».

Сума тыднёвых штрафаў у фрылансэра Жукоўскага склала 2940 рублёў, ад пачатку году — 6639,5 рублёў.


Супрацоўнікаў «Белсату» завалілі позвамі ў міліцыю

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG