Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Трампа, якая жартавала пра Маккейна, сышла з Белага дома


Келі Сэдлэр
Келі Сэдлэр

Памочніца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па сувязях з грамадзкасьцю Келі Сэдлэр пакінула Белы дом пасьля таго, як яна дазволіла сабе яго недарэчныя жарты ў адрас сьмяротна хворага 81-гадовага сэнатара Джона Маккейна. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Выступаючы ў мінулым месяцы на нарадзе, Сэдлэр прапанавала ігнараваць пярэчаньне Маккейна з нагоды прапанаванай прэзыдэнтам кандыдатуры на адну з пасадаў. Яна заявіла, што меркаваньне палітыка «ня мае значэньня, ён усё адно памірае».

Словы Сэдлэр трапілі ў СМІ, і яна падверглася грамадзкаму асуджэньню. Белы дом адмовіўся пацьвердзіць або абвергнуць факт яе выказваньня. Ці была Сэдлэр звольненая, ці сышла па ўласным жаданьні, не ўдакладняецца.

Маккейн, у якога ў мінулым годзе дактары знайшлі невылечны рак мозгу, застаецца пасьлядоўным крытыкам адміністрацыі Трампа. Сэнатар, які правёў 5 гадоў у віетнамскім палоне, дзе падвергнуўся катаваньням, рэкамэндаваў галасаваць супраць кандыдатуры Джыны Гаспэл на пасаду кіраўніцы ЦРУ. Раней яна ўзначальвала тайскую турму ЦРУ, у якой ўжываліся катаваньні.

У 2015 годзе Трамп публічна адмовіўся прызнаваць заслугі Маккейна. «Ён лічыцца героем вайны толькі таму, што быў захоплены ў палон. Мне падабаюцца людзі, якія не траплялі ў палон», — заявіў тады прэзыдэнт ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG