Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскі прэм'ер заклікаў зьняць антырасейскія санкцыі


Джузэпэ Контэ
Джузэпэ Контэ

Новы прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ заявіў, што прыярытэтнымі для яго ўрада напрамкамі будуць спыненьне нелегальнай іміграцыі і ўмацаваньне сувязяў з Расеяй.

«Мы зьяўляемся прыхільнікамі адкрыцьця ў дачыненьні да Расеі», уключаючы спыненьне санкцый Эўрапейскага Зьвязу супраць Расеі, якія наносяць шкоду «грамадзянскай супольнасьці», — сказаў Контэ ў сваім звароце да сэнатараў у Рыме пасьля таго, як верхняя палата парлямэнта прагаласавала за падтрымку новай папулісцкай кааліцыі.

5 чэрвеня ўрад правёў галасаваньне па пытаньні аб даверы з 171 сэнатарамі якія выказваліся за і 117 супраць.

Чакаецца, што ніжняя палата таксама ўхваліць склад новага ўрада пры галасаваньні 6 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG