Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ не абвяшчала сьпісу 47 магчымых ахвяраў спэцслужбаў


Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) не перадавала ў сродкі масавай інфармацыі сьпісу з 47 украінскіх журналістаў, блогераў і палітолягаў, якіх разам з журналістам Аркадзем Бабчанкам, як сьцьвярджаецца, плянавалі забіць расейскія спэцслужбы. Пра гэта выданьню «Украінскія навіны» заявіла афіцыйная прадстаўніца СБУ Алена Гітлянская.

Раней у аўторак украінскае выданьне Strana.ua са спасылкай на СБУ апублікавала фатакопію сьпісу асоб, якім нібы пагражае небясьпека.

Гітлянская заявіла «Украінскім навінам», што сьпіс зьяўляецца таямніцай сьледзтва. Апублікаваную ўкраінскімі СМІ фатакопію сьпісу яна не пракамэнтавала, заявіўшы, што зь ім не знаёмая.

На афіцыйным сайце СБУ інфармацыі аб сьпісе няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG