Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: зьявіўся тэрмін Паўночна-Заходні край


Падзеі 18 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

У 1840 годзе ў справаводзтва Расейскай імпэрыі ўвайшоў тэрмін Паўночна-Заходні край. Яго выкарыстоўвалі ў дачыненьні да Віленскай, Горадзенскай, Ковенскай, Віцебскай, Менскай і Магілёўскай губэрняў.

Да 1840 году гэтыя губэрні падзяляліся на 2 групы:

  • заходнія ці беларускія (Менская, Віцебская, Магілёўская);
  • паўночна-заходнія ці літоўскія (Віленская, Горадзенская, Ковенская).

18 ліпеня 1840 году Мікалай І выдаў указ аб тым, каб літоўскія і беларускія губэрні «называлі ў далейшым кожную асобна». Аднак у справаводзтве гэтыя 6 губэрняў у далейшым называлі Паўночна-Заходні Край у адрозьненьне ад Паўднёва-Заходняга краю — Кіеўскага генэрал-губэрнатарства.

Таксама ў гэты дзень

64 – у Рыме пачаўся «Вялікі рымскі пажар», які зьнішчыў амаль увесь горад.

1792 – перамога войска Тадэвуша Касьцюшкі над расейскай арміяй Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай.

1925 – першая публікацыя «Mein Kampf» Адольфа Гітлера.

1925 — у ЗША афіцыйна абвясьцілі, што жанчыны могуць быць кіроўцамі аўтамабіляў.

1936 – вайсковы путч Франка ў Гішпаніі, які ператварыўся ў трохгадовую грамадзянскую вайну.

1954 — уведзена сумеснае навучаньне ў школах СССР.

1989 – пастановай Савету Міністраў БССР быў заснаваны Ліцэй БДУ, першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 году.

У гэты дзень нарадзіліся

1851 – Янка Лучына, беларускі паэт.

Янка Лучына
Янка Лучына

​1906 – Сяргей Шутаў, беларускі краязнавец.

1909 – Андрэй Грамыка, савецкі палітычны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат, міністар замежных справаў СССР і старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР.

1918 – Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт ПАР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.

У памяці

1613 — Іпаці Пацей, дзяржаўны і царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай, багаслоў, пісьменьнік-палеміст.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG