Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы амэрыканскі прэзыдэнт выпусьціў раман пра кібэратаку на ЗША

Біл Клінтан у суаўтарстве зь пісьменьнікам Джэймсам Патэрсанам выпусьціў палітычны раман, падзеі якога разьвіваюцца ў часы яго знаходжаньня ў Белым доме.

Як паведамляе Бі-бі-сі, раман мае назву President is Missing («Прэзыдэнт зьнік»), і па ім ужо здымаюць сэрыял.

Біл Клінтан (архіўны здымак)
Біл Клінтан (архіўны здымак)

Гэта першы выпадак, калі былы прэзыдэнт ЗША становіцца аўтарам вострасюжэтнага раману.

«Я люблю трылеры, — сказаў Біл Клінтан у інтэрвію Бі-бі-сі. — Я чытаю іх у велізарнай колькасьці. Вось толькі што скончыў трэцюю кнігу ў трылёгіі "Чырвоны верабей" [Джэйсана Мэт’юса]».

Сюжэт кнігі разгортваецца вакол кібэратакі на ЗША, якая пагражае ўсяму сьвету. Яе павінен прадухіліць галоўны герой — выдуманы прэзыдэнт Джонатан Лінкальн Данкен. Па меры таго як разьвіваюцца падзеі, і часу застаецца ўсё менш, галоўны герой зьнікае.

Як кажа Клінтан, у кнізе падрабязна апісаны дэталі жыцьця ў Белым доме. «Я хачу, каб чытачы ўбачылі, што гэта рэальныя людзі, якія робяць рэальную працу. Яны прымаюць рашэньні. І іх рашэньні ўплываюць на вашыя жыцьці», — сказаў Клінтан Бі-бі-сі.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG