Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэрам Кішынэва стаў палітык, які абяцае «зрынуць» прэзыдэнта


Андрэй Нэстасе
Андрэй Нэстасе

Новым мэрам Кішынэва стаў лідэр правай праэўрапейскай апазыцыйнай партыі «Плятформа DA» Андрэй Нэстасе, які атрымаў перамогу ў другім туры выбараў кіраўніка сталіцы Малдовы.

Ён набраў 52,57 адсоткаў галасоў выбарцаў, у той час як яго галоўны канкурэнт — прадстаўнік прапрэзыдэнцкай Партыі сацыялістаў Іван Чэбан — атрымаў 47,43 адсоткаў.

Выступаючы перад выбарцамі пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў, Нэстасе абвясьціў пра намер перамагчы і на выбарах у парлямэнт Малдовы, паабяцаўшы «скінуць цяперашні рэжым у Малдове» і «вызваліць ад Плахатнюк-Дадона захопленую краіну», прыводзіць яго словы Deutsche Welle (маюцца на ўвазе алігарх Улад Плахатнюк і прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон).

Са сьнежня 2016 гады пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Малдова займае прадстаўнік сацыялістаў, які спачувае Маскве Ігар Дадон. Ён пасьлядоўна супраціўляецца інтэграцыі краіны ў эўрапейскія палітычныя і абаронныя структуры, у тым ліку NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG