Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На галоўнай «тусовачнай» вуліцы Менску ўзмоцняць патрулі і забароняць музыкам выступаць ноччу


Зыбіцкая вуліца ў Менску
Зыбіцкая вуліца ў Менску

Пра гэта стала вядома падчас апэратыўнага паседжаньня ў Менгарвыканкаме, расказаў агенцтву БелТА дырэктар КУП «Менская спадчына» Аляксандар Кохан.

Паводле яго, усталяваньне сыстэмы відэаназіраньня і ўзмацненьне міліцэйскіх патрулёў будзе накіравана на падтрымку правапарадку на галоўнай «тусовачнай» вуліцы сталіцы. Што датычыцца вулічных камэраў, то яны перш за ўсё будуць назіраць за зялёнай зонай паміж будынкамі на Зыбіцкай і непасрэдна ўзьбярэжжам Сьвіслачы, дзе па выходных зьбіраецца шмат моладзі.

Таксама была падпісана дамоўленасьць аб тым, што вулічныя музыкі больш ня змогуць сьпяваць пасьля 23.00. У сваю чаргу ўладальнікам бараў будзе дазволена ўключаць толькі фонавую музыку.

Паралельна Кохан паведаміў, што гатэль Mercure францускай сеткі Accor (валодае больш як 4 тысячамі гатэляў у 90 краінах сьвету. — РС), які месьціцца ў самым цэнтры вуліцы Зыбіцкай, распачне працу 1 верасьня. Ягонае будаўніцтва экспэрты ацэньвалі ў суму каля 20 мільёнаў даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG