Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад хоча прыехаць у Паўночную Карэю


Башар Асад
Башар Асад

Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад мае намер наведаць Пхеньян для сустрэчы зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам, паведамляюць паўночнакарэйскія дзяржаўныя СМІ.

3 чэрвеня Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва KCNA паведаміла, што Асад выказаў гэта пажаданьне падчас візыту ў Дамаск паўночнакарэйскага пасла Мун Чэн Нама 30 траўня.

У той жа час, ці плянуе Асад канкрэтную паездку ў Паўночную Карэю, пакуль не вядома, паколькі ад сірыйскага ўрада не было ні аднаго афіцыйнага камэнтара.

Пхеньян і Дамаск падтрымліваюць добрыя адносіны. Назіральнікі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый падазраюць Паўночную Карэю ў супрацоўніцтве з Сірыяй па вырабе хімічнай зброі, Пхеньян адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG