Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Славеніі. У фаварытах — правыя і былы комік


Славенія, горад Піран
Славенія, горад Піран

У Славеніі ў нядзелю праходзяць датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Як адзначае агенцтва Reuters са спасылкай на апытаньні грамадзкай думкі, Славенская дэмакратычная партыя былога прэм’ер-міністра Янэза Яншы, якая выступае за жорсткую міграцыйную палітыку, можа набраць большасьць галасоў — але недастаткова для таго, каб сфармаваць аднапартыйны ўрад.

Па выніках апытаньня, праведзенага газэтай «Дзёньнік» 26 траўня, другое месца можа заняць левацэнтрысцкі «Сьпіс Марʼяна Шарэца», які ўзначальвае былы комік.

Рост папулярнасьці правых у традыцыйна ўмеранай Славеніі стаў адлюстраваньнем усплёску правага папулізму ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе ў сувязі з прытокам мігрантаў з Блізкага Ўсходу і Афрыкі.

Славенія, эканамічна найбольш разьвітая з рэспублік былой Югаславіі, у 2004 годзе ўступіла ў Эўрапейскі зьвяз, а ў 2007-м — у зону адзінай эўрапейскай валюты — эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG