2 чэрвеня Вялікабрытанія адзначае 65 гадоў зь дня каранацыі каралевы Лізаветы II. Ніякіх афіцыйных урачыстасьцяў у гэты дзень не прадугледжана. Брытанская прэса паведамляе, што ўдзень каралева наведала іпадром.
Каралеўская сям’я ў сацыяльных сетках апублікавала архіўныя фатаздымкі, зробленыя падчас каранацыі.
Лізавета II атрымала ў спадчыну трон свайго бацькі Георга IV 6 лютага 1952 году. Каранацыя адбылася ў Вэстмінстарскім абацтве 2 чэрвеня 1953 году. На ёй прысутнічала больш як восем тысяч гасьцей.
На сёньняшні дзень каралева Лізавета зьяўляецца самым пажылым манархам, які кіруе найдаўжэй у сьвеце. 21 красавіка ёй споўнілася 92 гады.