Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка раскрытыкаваў «Ленту.Ру» за закіды ў гістарычным сэпаратызме


Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў «Ленту.Ру» за артыкул пра перапісваньні ў краіне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Стэнаграму выступу кіраўніка дзяржавы падчас памятнага мерапрыемства ў Берасьцейскай крэпасьці прыводзіць БЕЛТА.

Лукашэнка наўпрост не назваў выданьне, аднак з кантэксту было зразумела, што ён казаў пра публікацыю «Бацькава перамога» на «Ленте.Ру», якая выйшла 30 траўня. Паводле Лукашэнкі, у іншых СМІ «саюзьнікаў» дадзеная тэма не ўзьнімалася.

«Апошнім часам я адсочваю гэтую тэндэнцыю, назіраю. Усё больш інфармацыі менавіта на гэтую тэму. Камусьці карціць, што дзіўна — у Расеі, прыватызаваць гэтую перамогу», — адказаў Лукашэнка на закіды на адрас Беларусі ў гістарычным сэпаратызме.

У артыкуле гаворка ішла аб фармаваньні ў Беларусі свайго ўласнага культу перамогі, з уласнымі датамі традыцыямі і сымболікай. Так, напрыклад, памятная акцыя «Несьмяротны полк» у Беларусі сутыкнулася з супрацівам уладаў, наракае «Лента.Ру». Акрамя гэтага, у краіне ўведзеная негалосная забарона на георгіеўскую стужку, і ёсьць альтэрнатыўны Дзень Перамогі — 3 ліпеня, сьцьвярджаецца ў артыкуле.

«Перш трэба разабрацца, але я ня думаю, што яны ня ведаюць. У гэтым прычына іншая — усё адмесьці, вось мы — героі, пераможцы. Так нельга. Перамог савецкі народ! І прыватызацыі быць не павінна», — заявіў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG