Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі прыдумалі, як уратаваць культурную спадчыну безь бюджэтных выдаткаў

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясьціў аб правядзеньні ў Францыі адмысловай лятарэі, сродкі ад якой пойдуць на рэстаўрацыю гістарычных помнікаў. Макрон прадставіў у Элізэйскім палацы новы праект адмыслоўцам.

Правядзеньне лятарэі для выратаваньня помнікаў культурнай спадчыны Францыі заплянаванае на верасень. Дзяржава разьлічвае атрымаць 15-20 млн эўраў у адмысловы фонд «Культурная спадчына пад пагрозай». Фонд аплаціць рэстаўрацыю 269 помнікаў.

Прэзыдэнт ухваліў новую ідэю фінансаваньня дзяржаўных рэстаўрацыйных работ, якая не прадугледжвае павелічэньня выдаткаў бюджэту ва ўмовах жорсткай эканоміі.

Лятарэя дасьць рэстаўратарам дадатковыя сродкі. Розыгрыш адмысловага тыражу з прызавым фондам 13 мільёнаў эўраў чакаецца 14 верасьня. А ад 3 верасьня ў продаж паступяць лятарэйныя білеты: кошт аднаго — 15 эўраў, максымальны прыз — 1,5 млн. На 12 мільёнах білетаў будуць намаляваныя помнікі, якія патрабуюць прыярытэтнай рэстаўрацыі.

Лятарэю для выратаваньня культурнай спадчыны ў Францыі плянуюць праводзіць штогод.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG