Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кішэчная палачка забіла 5 чалавек у ЗША


У Злучаных Штатаў Амэрыкі 197 чалавек атруціліся салатай-латук, 89 зь іх шпіталізаваны. Ня менш за 5 чалавек загінулі. Усплёск кішачнай інфэкцыі зьвязваюць з салатай, вырашчанай ў адной з акругаў штата Арызона.


Вэгетацыйны пэрыяд салаты-латук скончыўся каля шасьці тыдняў таму, але паведамленьні пра новыя выпадкі атручваньня зноў зьяўляюцца. Пасьля таго, як у сакавіку была зафіксавана першая ўспышка эпідэміі, спажыўцоў заклікалі неадкладна выкінуць гэтую салату.

Хоць небясьпека ў асноўным мінула, паведамленьні аб новых выпадках заражэньня працягваюць паступаць. Гэта зьвязана з тым, што інфармацыя са шпіталёў прыходзіць зь некаторым спазьненьнем, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Гэта ня першы падобны выпадак у ЗША. У красавіку СМІ паведамілі пра 53 пацярпелых у 16 амэрыканскіх штатах. Прычынай атручваньня тады стала салата Ромэн.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG