Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША рыхтуюцца разьмясьціць у Нямеччыне сыстэмы супрацьракетнай абароны


Міністэрства абароны ЗША і нямецкія вайскоўцы абмяркоўваюць магчымасьць разьмяшчэньня ў ФРГ комплексаў сыстэмы супрацьракетнай абароны THAAD. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Суразмоўцы агенцтва адзначаюць, што сыстэмы супрацьракетнай абароны могуць быць разьмешчаныя на авіябазе Рамштайн. Яна зьяўляецца штаб-кватэрай эўрапейскага камандаваньня вайскова-паветраных сілаў ЗША і аб’яднанага камандаваньня саюзу NATO. Крыніцы Reuters удакладнілі, што Нямеччына, хутчэй за ўсё, ня будзе пярэчыць супраць устаноўкі THAAD.

Іншыя суразмоўцы агенцтва адзначылі, што нямецкія ўлады зацікаўленыя ва ўзмацненьні абароны цывільнага насельніцтва і кантролю патэнцыйных пагрозаў.

МЗС Нямеччыны не пацьвердзіў Reuters інфармацыю аб магчымым разьмяшчэньні амэрыканскіх сыстэм СРА.

Эксьперты асьцерагаюцца, што разгортваньне комплексаў THAAD можа прывесьці да абвастрэньня адносінаў з Масквой. Пры гэтым NATO сьцьвярджае, што супрацьракетныя ўстаноўкі ня будуць накіраваныя супраць Расеі.

Раней прэса паведаміла, што ў Нямеччыне будзе разьмешчаны новы камандны цэнтар Паўночнаатлантычнага ваеннага саюзу. Сьцьвярджаецца, што ён ствараецца ў рамках стратэгіі для стрымліваньня Расеі.

THAAD — супрацьракетны комплекс рухомага наземнага базаваньня для перахопу балістычных ракет малой і сярэдняй далёкасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG