Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына лічыць магчымай экстрадыцыю Пудждэмона ў Гішпанію

Карлес Пудждэмон пакідае турму ў Нямеччыне, красавік 2018 году
Карлес Пудждэмон пакідае турму ў Нямеччыне, красавік 2018 году

У Нямеччыне генэральная пракуратура Шлэзьвіг-Гальштэйну падала дакумэнты ў Вышэйшы суд гэтай фэдэральнай зямлі на выдачу Гішпаніі былога лідэра Каталёніі Карлеса Пудждэмона. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

У пракуратуры фэдэральнай зямлі таксама лічаць высокай верагоднасьць уцёкаў палітыка, таму ведамства ў чарговы раз падало ў суд і хадайніцтва аб арышце Пудждэмона.

Пакуль невядома, калі суд разгледзіць гэтыя хадайніцтвы.

Паводле інфармацыі Deutsche Welle, у пракуратуры Шлэзьвіг-Гальштэйну лічаць, што для выдачы Пудждэмона Гішпаніі няма перашкодаў, бо ў Гішпаніі палітыку не пагражае перасьлед паводле палітычных матываў.

У кастрычніку 2017 году ў Каталёніі прайшоў рэфэрэндум аб незалежнасьці аўтаноміі. Улады Гішпаніі прызналі яго незаконным, а ў адказ на дэклярацыю аб незалежнасьці, якую прыняў парлямэнт Каталёніі, увялі ў аўтаноміі наўпроставае кіраваньне. Мадрыд абвінаваціў Карлеса Пудждэмона і яго прыхільнікаў у мецяжы. Яны пакінулі рэгіён, баючыся перасьледу з боку гішпанскіх уладаў. У Гішпаніі ім пагражаюць шматгадовыя турэмныя тэрміны.

25 сакавіка Пудждэмона затрымалі ў Нямеччыне, пасьля перасячэньня мяжы з Даніяй. Неўзабаве пасьля гэтага яго адпусьцілі пад падпіску пра нявыезд. Цяпер палітык знаходзіцца ў Бэрліне і абавязаны штотыдзень адзначацца ў паліцыі.

У Гішпаніі зьмяніўся ўрад

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG