Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іркуцку на дзіцячай імпрэзе адбыўся выбух. Відэа

абноўлена

Пацярпелых дзяцей выводзяць з гандлёвага цэнтру ў Іркуцку
Пацярпелых дзяцей выводзяць з гандлёвага цэнтру ў Іркуцку

У Іркуцку восем дзяцей атрымалі апёкі, гуляючы ў забаўляльным пакоі гандлёвага цэнтру «КомсоМОЛЛ».

У прэс-службе рэгіянальнага міністэрства аховы здароўя паведамілі, што школьнікі ў веку ад 7 да 10 гадоў дастаўлены ў шпіталь з тэрмічнымі апёкамі першай і другой ступені. На месца здарэньня былі накіраваныя 8 брыгад хуткай мэдычнай дапамогі, а таксама дзьве рэанімацыйныя брыгады. Некаторыя пацярпелыя атрымалі апёкі да 40% цела.

Паводле зьвестак парталу Irk.ru, падчас правядзеньня хімічнага вопыту ў гульнявым пакоі адбылося ўзгараньне сьпіртазьмяшчальнай вадкасьці. Адкрытага ўзгараньня ў гандлёвым цэнтры не было, але, паводле зьвестак упраўленьня МНС, з будынку было эвакуавана каля 1,5 тысяч чалавек.

На сайце гандлёвага цэнтру паведамляецца, што сёньня там сьвята, прысьвечанае Дню абароны дзяцей. У анонсе мерапрыемства ў сацыяльных сетках гаварылася, што яго ўдзельнікі «здрыгануцца ад маленькага вадароднага выбуху» і даведаюцца, як адбываецца фэервэрк.

25 сакавіка ў Кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зимняя вишня» адбыўся пажар. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 60 чалавек, у іх ліку больш за 40 дзяцей. МНС абвясьціла, што прычынай пажару стала кароткае замыканьне ў сьвяцільні. Паведамлялася, што ў момант узгараньня ў гандлёвым цэнтры не спрацавала пажарная сыгналізацыя, а многія эвакуацыйныя выхады былі заблякаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG