Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-канфэрэнцыя Бабчанкі ў Кіеве. УЖЫВУЮ


Аркадзь Бабчанка з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам 30 траўня
Аркадзь Бабчанка з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам 30 траўня

Расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка, пра замах на якога паведаміла Служба бясьпекі Ўкраіны, дае прэсавую канфэрэнцыю ў Кіеве.

Увечары 29 траўня зьявіліся паведамленьні, што ў Аркадзя Бабчанку стралялі на парозе ягонай кватэры ў Кіеве. Пазьней паліцыя заявіла, што Бабчанка памёр у карэце хуткай дапамогі.

30 траўня Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што Бабачанка жывы, а замах на забойства быў інсцэніроўкай, каб затрымаць арганізатара. Паводле СБУ, забойства Бабчанкі замовілі расейскія спэцслужбы.

Раней сёньня на фэйсбук-старонцы Шаўчэнкаўскага раённага суду Кіева зьявілася паведамленьне, што сьледзтва просіць арыштаваць падазраванага ў арганізацыі падрыхтоўкі да тэрарыстычнага акту — Барыса Львовіча Германа.

У прэс-службе суду «Украінскай праўдзе» пацьвердзілі, што гаворка ідзе аб падазраваным у арганізацыі замаху на Бабчанку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG