Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску шукаюць бацькоў знойдзенай на вуліцы паўтарагадовай дзяўчынкі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Першамайскі РАУС Віцебску шукае бацькоў ці апекуноў знойдзенай увечары 30 траўня паўтарагадовай дзяўчынкі.

Абноўлена а 10:59: бацькоў дзяўчынкі знайшлі, акалічнасьці не ўдакладняюцца, піша БелТА.

Пра тое, што ля пад’езду жылога дому на вуліцы Рэпіна знаходзіцца маленькае дзіця, паведаміў жыхар Віцебску. Дзяўчынка была ў ружовай майцы і пампэрсе.

Дзяўчынку даставілі ў дзіцячы клінічны шпіталь для абсьледаваньня.

Інфармацыю пра сваякоў дзяўчынкі просяць паведаміць па тэлефоне 102.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG