Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія адзначыла 100 гадоў незалежнасьці. Лукашэнка павіншаваў


26 траўня Грузія адзначыла 100-гадовую гадавіну зь дня абвяшчэньня Першай дэмакратычнай рэспублікі. На сьвяткаваньне ў краіну прыбылі прэзыдэнты шасьці краінаў, кіраўнік Эўракамісіі і госьці высокага рангу з 20 дзяржаваў.

У розных гарадах краіны прайшло шмат урачыстых мерапрыемстваў, а ў цэнтры Тбілісі — выстава сучаснага ўзбраеньня.


Апоўдні ў цэнтры сталіцы адбылася цырымонія ўзьняцьця сьцяга і выкананьня афіцыйнага гімну, пасьля чаго 488 навабранцаў прынялі прысягу. Цырымонія прыняцьця прысягі прайшла адначасова і ў іншых буйных гарадах Грузіі.

Прэзыдэнт і Вярхоўны галоўнакамандуючы Грузіі Георгі Маргвелашвілі ва ўрачыстай прамове падкрэсьліў:

— Наша мэта ясная — мы павінны захаваць нашу незалежнасьць, ня збочваючы са шляху станаўленьня дзяржавы свабодных грамадзянаў.

Афіцыйныя віншаваньні прагучалі ад прэзыдэнтаў — гасьцей сёньняшняга сьвята: Армэніі, Фінляндыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славаччыны, а таксама кіраўніка Эўракамісіі.

Аляксандар Лукашэнка даслаў грузінскаму лідэру Георгію Маргвелашвілі віншаваньне.

З нагоды такой жа даты ў сябе на радзіме кіраўнік Беларусі два месяцы таму заявіў: «Гісторыю аб стварэньні БНР ведаць трэба, але ганарыцца тымі падзеямі ня варта».

Першая дэмакратычная рэспубліка Грузія праіснавала ўсяго два з паловай гады (1918-1921). За гэты час, пры наяўнасьці актыўнай апазыцыі і свабодных СМІ, заснавальнікі незалежнай дзяржавы прынялі канстытуцыю і правялі дэмакратычныя нацыянальныя выбары. Грузия аднавіла незалежнасьць 9 красавіка 1991 году па выніках усенароднага рэфэрэндуму.



Бот кайзэра — чужы, а вось расейскі — свой. Як Лукашэнка прызнаўся, што не прымае БНР

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG