Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыньян запрасіў выпускнікоў адсьвяткаваць «Апошні званок» ва ўрадавым асабняку

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян запрасіў больш за 100 выпускнікоў прымежных сёлаў адсьвяткаваць «Апошні званок» ва ўрадавым асабняку і сам узяў удзел у сьвяткаваньні зь імі.

«Ва ўрадавым асабняку (ужо вядомым як дом адпачынку «Элітар»), у нас у гасьцях выпускнікі прыгранічных сёлаў Тавуша, Гегаркуніка, Ваёцдзвора. Віншую з «Апошнім званком», — падпісаў сэлфі з выпускнікамі Пашыньян на сваёй старонцы ў Facеbook.

«Дэвізам нашай аксамітнай рэвалюцыі быў і застаецца слоган: „Мы — гаспадары нашай краіны“. Гэтая тэрыторыя была створаная для абслугоўваньня высокапастаўленых чыноўнікаў і мы палічылі патрэбным, каб вы — выпускнікі прымежных сёлаў — атрымалі магчымасьць адзначыць сваё сьвята тут, на знак таго, што мы служым вам», — адзначыў Пашыньян.

«У новай Армэніі адукацыя, узаемная павага і павышэньне адукацыйнага цэнзу зьяўляюцца прыярытэтамі», — падкрэсьліў Пашыньян.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG