Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Туркмэністане пасьля 3 гадоў турмы вызвалілі супрацоўніка Радыё Свабода


Карэспандэнт туркмэнскай службы Радыё Свабода Сапармамед Непескуліеў 19 траўня выйшаў на волю пасьля трох гадоў зьняволеньня. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі называлі яго палітычным вязьнем.

Сапармурад Непескуліеў
Сапармурад Непескуліеў

Паводле інфармацыі Радыё Свабода, Непескуліеў вярнуўся дадому ў горад Балканабад. У яго сур’ёзныя праблемы са здароўем і яму патрабуецца тэрміновая мэдычная дапамога.

Непескуліева арыштавалі ў ліпені 2015 году за захоўваньне трамадолу, мэдыцынскага прэпарату, забароненага ў Туркмэністане. Праваабарончыя арганізацыі лічаць абвінавачваньні супраць яго сфальшаванымі.

Да свайго арышту журналіст публікаваў на сайце Радыё Свабода крытычныя відэарэпартажы аб зруйнаванай інфраструктуры і эканамічнай няроўнасьці ў заходнім Туркмэністане.

Туркмэністан займае 178-е месца ў рэйтынгу свабоды слова са 180, паводле вэрсіі арганізацыі «Рэпарцёры бязь межаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG