Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь беларуска-ўкраінскую мяжу не прапусьцілі расейскіх футбольных «ультрас»


Спартовы комплекс «Алімпійскі» ў Кіеве
Спартовы комплекс «Алімпійскі» ў Кіеве

На Чарнігаўшчыне на мяжы зь Беларусьсю 4 грамадзянам Расеі адмовілі ва ўезьдзе ва Ўкраіну.

Як паведамляе прэс-служба ўкраінскіх памежнікаў, расейцы ва ўзросьце ад 21 да 28 гадоў перасякалі мяжу ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» аўтамабілем «Форд».

«Мужчыны не маглі выразна паведаміць мэту свайго падарожжа ва Ўкраіну і ня мелі пацьвярджальных дакумэнтаў, таксама памежнікі высьветлілі, што яны належаць да «ультрас» расейскага ФК «Торпедо», — гаворыцца ў паведамленьні.

Памежнікі заяўляюць, што пры аглядзе ў расейцаў выявілі сымболіку з «агрэсіўнымі элемэнтамі выяваў фанатаў-ультрас футбольнага клюбу».

26 траўня на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве адбудзецца фінал Лігі чэмпіёнаў, у якім згуляюць гішпанскі «Рэал» і ангельскі «Лівэрпуль». У Кіеве ўзмоцненыя захады бясьпекі.


Памежнікі сустрэлі футбольных фанатаў, размаляваўшы твары ў колеры іхных клюбаў. Фотафакт

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG