Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайты дзяржаўных арганізацыяў перакладуць на беларускую


Ад 2019 году дзяржаўныя арганізацыі мусяць мець на сваіх сайтах інфармацыю па-расейску і па-беларуску. Сайты арганізацыяў адаптуюць для людзей з інваліднасьцю зроку, а пры патрэбе таксама будуць ужывацца адна ці некалькі замежных моваў.

Спойлер: гэта ня тычыцца навінаў, нарматыўных актаў і блянкаў, якія апублікаваныя на сайце.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Міністэрства інфармацыі на зварот Партыі БНФ. Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў летась у кастрычніку.

На дзьвюх дзяржаўных мовах будуць прадстаўлена інфармацыя пра:

  • асноўныя зьвесткі (назва і структура дзяржаўнага органа, адрас і кантакты, час працы, зьвесткі пра кіраўніцтва і структуру арганізацыі);
  • адміністрацыйныя працэдуры (найменьні працэдураў, парадак падачы заяваў, час разгляду, інфармацыя пра службовых асобаў, час і месца прыёму);
  • тавары (працы, паслугі), якія вырабляе арганізацыя, цэны і тарыфы на іх;
  • формы зваротнай сувязі.

Тэксты прававых актаў і блянкі дадаткова перакладаць на адну з дзяржаўных ня будуць — яны публікуюцца на мове прыняцьця. Двухмоўе не распаўсюджваецца на навіны сайту — мову для публікацыі кожная арганізацыя будзе вызначаць самастойна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG