Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура: намесьнік дырэктара выдавецтва Беларускага экзархату скраў 1,2 мільёна рублёў


Генэральная пракуратура накіравала ў суд Партызанскага раёну Менску крымінальную справу супраць былога першага намесьніка дырэктара выдавецтва Беларускага экзархату.

Агульная сума нанесенай дзяржаве шкоды складае 3,8 мільёна рублёў.

Падазраваны таксама ўзначальваў раду рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Бацькі і настаўнікі — за адраджэньне праваслаўнай адукацыі».

Паводле Генпракуратуры, абвінавачаны выкарыстоўваў службовыя паўнамоцтвы, каб:

  • цягам 2010–2014 гадоў завалодаць 1,2 мільёна рублёў;
  • занёс аб’екты сядзібна-паркавага комплексу 2-й паловы 18 стагодзьдзя ў вёсцы Сёмкава Менскага раёну ў статутны фонд уласнай камэрцыйнай кампаніі — на карысьць ТАА «СЕО» перайшло права пастаяннага карыстаньня 37,8408 гектара;
  • ухіліўся ад сплаты мытных плацяжоў памерам 212,6 тысячы рублёў пры ўвозе транспартных сродкаў на карысьць выдавецтва і грамадзкай арганізацыі.

Супраць абвінавачанага заведзеныя крымінальныя справы паводле:

  • ч. 4 арт. 210 КК «Крадзеж праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі» — да 12 гадоў турмы;
  • ч. 2 арт. 231 КК «Ухіленьне ад сплаты мытных плацяжоў» — да 6 гадоў турмы;
  • ч. 2 і 3 арт. 426 КК «Перавышэньне ўлады і службовых паўнамоцтваў» — да 10 гадоў турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG