Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайты шэрагу амэрыканскіх СМІ часова перасталі працаваць у ЭЗ


Сайты шэрагу амэрыканскіх СМІ часова перасталі працаваць у Эўропе з прычыны неадпаведнасьці новым правілам Эўразьвязу па абароне пэрсанальных дадзеных (GDPR). Пра гэта паведамляе BBC. Новы рэглямэнт набыў моц сёньня.

У прыватнасьці, праблемы паўсталі ў сайтаў газэт Chicago Tribune, The Los Angeles Times і New York Daily News. Пры спробе зайсьці на сайты з тэрыторыі ЭЗ зьяўляецца паведамленьне, што яны недаступныя для большасьці эўрапейскіх краінаў. Сьцьвярджаецца, што выданьні працуюць над рашэньнем праблемы.

Правілы па абароне пэрсанальных дадзеных прынялі ў 2016 годзе. Зараз кампаніі, якія працуюць у ЭЗ, павінны атрымліваць згоду карыстальнікаў на збор пэрсанальных дадзеных. Самі карыстальнікі маюць права запытваць у пастаўшчыкоў тавараў і паслуг свае дадзеныя, а таксама патрабаваць іх выдаленьня. У выпадку невыкананьня правілаў, кампаніям пагражае штраф да 20 мільёнаў эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG