Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры спосабы, як выглядаць і быць маладзейшымі


Як не дазволіць узроставым праблемам са здароўем зрабіць вас больш старымі. Пра гэта на сайце sharecare. com піша Патрык Саліван.

Калі вам за 50 і вашы фізычныя кандыцыі ўжо ня тыя, што былі раней, гэта ня значыць, што трэба адчуваць сябе старым. Вынікі вялікага дасьледаваньня, апублікаваныя ў 2016 годзе, паказалі, што зьніжэньне фізычнай працаздольнасьці ва ўзросьце ад 50 да 59 гадоў у спалучэньні зь нізкім узроўнем фізычнай актыўнасьці зьяўляюцца галоўнай прычынай росту так званага біялягічнага ўзросту — або ўнутранага старэньня арганізму.

Штодзённыя крокі і фізычныя праблемы

Мэдыкі Ўнівэрсытэту Д’юка ў ЗША апублікавалі ў часопісе Journals of Gerontology: Medical Sciences вынікі свайго новага дасьледаваньня, у якім бралі ўдзел 775 чалавек ва ўзросьце ад 30 да 100 (і болей) гадоў.

Вынікі паказалі, па-першае, што якраз ва ўзросьце ад 50 да 59 гадоў адбываецца самая значная страта фізычнай сілы, а, па другое, што нават сярэдняй актыўнасьці для захаваньня фізычнай сілы недастаткова.

Пад «сярэдняй актыўнасьцю» навукоўцы разумеюць 7 тысяч крокаў у дзень і 40 хвілін фізычнай штодзённай актыўнасьці.

Вось тры спосабу, каб запаволіць ход часу і захаваць больш маладым свой біялягічны ўзрост.

1. Больш рухайцеся

Амэрыканскія мэдыкі ўсё ж прытрымліваюцца нормы 10 тысяч крокаў у дзень. Яны раяць шукаць любыя магчымасьці, каб прайсьціся. Напрыклад, калі дазваляе час, выйсьці за адзін ці два прыпынкі да працы і прайсьці іх пешшу. Трэба памятаць, што за 10 хвілін чалавек робіць прыблізна 1 тысячу крокаў.

2. Абцяжарваньне (або практыкаваньні з гантэлямі)

Вам ня трэба ставіць сусьветныя рэкорды, але падыманьне нават невялікіх гантэляў можа мець нечаканыя перавагі.

Апрача тонусу мышц, вы палепшыце сваё пачуцьцё балянсу і каардынацыю, а таксама ўмацуеце косткі, што вельмі важна ў сталым узросьце.

3. Займайцеся ёгай

Ёга дапаможа вам наладзіць больш бясьпечны і больш актыўны лад жыцьця, асабліва, калі вы старэйшага веку.

Адзін з трох чалавек ва ўзросьце старэй за 65 гадоў, падае кожны год, што прыводзіць да траўмаў, шпіталізацыі і нават сьмерці. Акрамя таго, страх падзеньня можа прывесьці да стрэсу і няўпэўненасьці.

Многія дасьледаваньні сьведчаць, што ёга можа павялічыць пачуцьцё балянсу і здольная падтрымліваць мышцы гнуткімі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG