Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і ЭЗ заклікалі Расею прызнаць сваю адказнасьць за катастрофу Boeing 777


ЗША і Эўразьвяз заклікалі Расею ўзяць на сябе адказнасьць за катастрофу рэйсу MH17, паведамляе AFP.

Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў, што расейскае кіраўніцтва павінна адказаць за свае дзеяньні пасля справаздачы аб зьбітым Boeing 777.

ТАСС перадае, што міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў меў тэлефоную гутарку зь міністрам замежных справаў Нідэрляндаў, і той нібыта ня мог прывесьці доказаў датычнасьці Расеі да зьбітага «Боінгу». Лаўроў абвінаваціў Нідэрлянды ў домыслах дзеля дасягненьня палітычных мэтаў.

Напярэдадні Міжнародная сьледчая група, у якую ўваходзяць экспэрты зь Нідэрляндаў, Украіны, Малайзіі, Бэльгіі і Аўстраліі, заявіла, што ракета, якая зьбіла над Данбасам Boeing 777, была выпушчаная зэнітным ракетным комплексам «Бук», які быў на ўзбраеньні арміі Расеі.

Міністэрства абароны Расеі цьвердзіць, што сэрыйны нумар на рухавіку ракеты, якую паказала Міжнародная сьледчая група па расьсьледаваньні крушэньня Boeing 777 над Данбасам, робіць «больш чым верагодным» прыналежнасьць ракеты Ўзброеным сілам Украіны.

Boeing авіякампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур, быў зьбіты ў ліпені 2014 году над Данбасам. Ахвярамі авіякатастрофы сталі 298 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG