Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея рыхтуе наступ,  — Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны


Старшыня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандр Турчынаў пабываў 24 траўня ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе і заявіў аб магчымасьці наступленьня расейскіх войскаў.

«Турчынаў паведаміў, што ўкраінская разьведка назірае актыўную канцэнтрацыю расейскіх войскаў у непасрэднай блізкасьці ад расейска-ўкраінскай мяжы, што сьведчыць «аб падрыхтоўцы расейскім ваенна-палітычным кіраўніцтвам маштабных правакацый і наступальных дзеяньняў, якія могуць пачацца ў любы час», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце РНБА.

Старшыня РНБА адзначыў, што «на працягу тыдня адбылася найбуйнейшая за апошнія паўгода колькасьць абстрэлаў ня толькі пазыцыяў Узброеных сіл Украіны, але і населеных пунктаў».

«Выкарыстоўваецца забароненая менскімі дамовамі артылерыя, танкі, рэактыўныя сыстэмы залпавага агню», — сказаў Турчынаў.

Ён дадаў, што абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі вяліся на глыбіню да 30 кілямэтраў, у выніку чаго былі зьнішчаны грамадзянская інфраструктура, ёсьць загінулыя ня толькі сярод вайскоўцаў, але і сярод мірнага насельніцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG