Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія ўлады просяць «спонсарскай дапамогі», каб дабудаваць «трыюмфальную арку»


Так будзе выглядаць арка

Лісты з просьбай аказаць спонсарскую дапамогу для будаўніцтва аркі на Менскай шашы ў Магілёве атрымліваюць ад адміністрацыі Кастрычніцкага раёну мясцовыя арганізацыі. Даручэньне даў асабіста старшыня гарвыканкаму Ўладзімер Цумараў.

Скан ліста апублікаваны ў мясцовай суполцы «ЎКантакце» «Магілёў real».

Error rendering VK.

«Будаўніцтва аркі стане завяршальным этапам рэканструкцыі Менскай шашы, якая ўпрыгожыць уезд у Магілёў з боку Менску», — падкрэсьлівае ў лісьце кіраўнік адміністрацыі раёну Галушкоў М.Л.

На думку чыноўніка, «арка стане падарункам Магілёву, а таксама палепшыць вонкавае аблічча абласнога цэнтру з улікам V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі», на які Аляксандар Лукашэнка запрасіў і расейскага калегу Ўладзіміра Пуціна.

Парадную арку ўзводзяць з нагоды 750-годзьдзя Магілёва за кошт ахвяраваньняў гараджанаў.

Кошт яе будаўніцтва, як высьветліў сайт mspring.online у ананімнай крыніцы ў гарвыканкаме, будзе каля 4 мільёнаў рублёў (амаль 2 мільёны даляраў).

Незалежныя экспэрты ў галіне архітэктуры раскрытыкавалі праект аркі «ў сілу яго эклектычнасьці», актывісты зьвярталіся да кіраўніцтва гораду з прапановай спыніць будаўніцтва «непатрэбнага аб’екта» і марнаваньне сродкаў, аднак у гарвыканкаме адказалі, што гэта «народная будоўля» і работы на Менскай шашы ня будуць спыненыя. Тым больш што праект «ухвалены Аляксандрам Лукашэнкам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG