Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік «Анегі» Сяргей Мета памёр ва ўзросьце 50 гадоў

Сяргей Мета, архіўнае фота
Сяргей Мета, архіўнае фота

Беларускі бізнэсовец Сяргей Мета памёр на 51-м годзе жыцьця пасьля працяглай хваробы, піша Tut.by са спасылкай на яго калегаў. Знаёмая бізнэсоўца расказала БелаПАН, што прычынай сьмерці стаў рак лёгкіх.

На сайце кампаніі «Анега» навінаў пра гэта няма, а публікацыі з блогу заснавальніка недасяжныя.

Сяргей Мета стварыў найбуйнейшага беларускага вытворцу чыпсаў і снэкаў «з нуля» ў сярэдзіне 1990-х у пустой сталоўцы інстытуту «Белгіпразем» на ўскраіне Менску.

Кампанія паступова расла і засвойвала новыя віды прадукцыі, а ў 2014 годзе збудавала новы завод у Калодзішчах. У другой палове 2017-га зьмяніла ўласьніка.

XS
SM
MD
LG