Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бі-бі-сі»: юрыст Трампа атрымаў грошы ад прадстаўніка Парашэнкі


Майкл Коэн
Майкл Коэн

Асабісты юрыст прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Майкл Коэн атрымліваў грошы ад прадстаўнікоў украінскага лідэра Пятра Парашэнкі, каб арганізаваць леташнюю сустрэчу паміж Парашэнкам і Трампам ў Белым доме. Пра гэта паведамляе «Бі-бі-сі»​ са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле дадзеных брытанскай мэдыякарпарацыі, Коэн праз ланцужок пасрэднікаў атрымаў ад прадстаўнікоў ўкраінскага прэзыдэнта каля 400 тысяч долараў. Неўзабаве пасьля гэтага адбылася сустрэча Трампа і Парашэнкі ў Белым доме. А празь некаторы час пасьля яе стала вядома, што Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны спыніла расьсьледаваньне па справе былога кіраўніка штабу Трампа — Пола Манафорта.

У «Бі-бі-сі» няма інфармацыі аб тым, што самому Дональду Трампу было вядома аб атрыманьні ягоным юрыстам буйной сумы грошай. У Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны паведамленьне «Бі-бі-сі» не камэнтуюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG