Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: сустрэча з Кім Чэн Ынам можа быць адкладзеная


Кім Чэн Ын і Дональд Трамп
Кім Чэн Ын і Дональд Трамп

У аўторак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў сумневы адносна даты правядзеньня яго сустрэчы зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам, якая павінная адбыцца 12 чэрвеня ў Сынгапуры.

«Існуе значная імавернасьць таго, што гэта не адбудзецца — сказаў прэзыдэнт Трамп падчас сустрэчы з паўднёвакарэйскім прэзыдэнтам Мун Чжэ Інам — Гэта не азначае, што яна не адбудзецца з цягам часу, але 12 чэрвеня можа не спрацаваць».

Заява прэзыдэнта ЗША была ўспрынятая назіральнікамі як адзін з прыкмет таго, што правядзеньне гістарычнага амэрыкана-паўночнакарэйскага саміту можа апынуцца пад пытаньнем. Першы сыгнал быў пададзены на мінулым тыдні Пхэньянам, які папярэдзіў аб магчымай адмове ад удзелу ў саміце ў адказ на правядзеньне амэрыкана-паўднёвакарэйскіх вайскова-паветраных манэўраў.

Сьледам зьявіліся паведамленьні аб тым, што Белы дом мог няправільна інтэрпрэтаваць заявы паўночнакарэйскага лідэра пра гатоўнасьць да дэнуклеарызацыі КНДР. Разам з тым згода на адмову ад ядзернай зброі зьяўляецца папярэдняй умовай сустрэчы ў вярхах, пастаўленай прэзыдэнтам Трампам.

Пазьней дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо растлумачыў, што падрыхтоўка да саміту працягваецца ў той час, калі «мы спрабуем пераканацца, што ў нас існуе паразуменьне аб тым, што будзе абмяркоўвацца». Пампэо падкрэсьліў, што сустрэча ў вярхах можа быць адмененая ў апошні момант.

Дональд Трамп выказаў здагадку, што Кітай можа быць адказным за больш жорсткую пазыцыю Пхэньяну, бо тон заяў Паўночнай Карэі рэзка зьмяніўся пасьля сустрэчы Кім Чэн Ына са старшынём КНР Сі Цзіньпінам у пачатку траўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG