Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка падпісаў закон аб перайменаваньні ВДВ

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб перайменаваньні Высокамабільных дэсантных войскаў у Дэсантна-штурмавой войскі.

«Магчыма, вы памятаеце, як у лістападзе 2017 года на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве мы правялі ўрачыстае мерапрыемства — зьмянілі назву, сымболіку і форму дэсантнікаў. Карыстаючыся выпадкам, я падпісваю прыняты Вярхоўнай Радай Украіны закон «Аб унясеньні зьмяненьняў у некаторыя законы ў пытаньнях абароны "па дэсантна-штурмавых войсках"», — сказаў Парашэнка ў Мікалаеве.

Вярхоўная Рада прагаласавала за гэты закон 5 красавіка. «За» выказаліся 236 народных дэпутатаў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG