Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША — Кім Чэн Ыну: «Не спрабуйце гуляць з Трампам»


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс у інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу Fox News папярэдзіў лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, каб той не спрабаваў «гуляць» з прэзыдэнтам Трампам падчас іх сустрэчы, прызначанай на 12 чэрвеня.

На пытаньне, ці можа Трамп адмовіцца ад сустрэчы, віцэ-прэзыдэнт адказаў, што такая магчымасьць, безумоўна, ёсьць.

«Мне не здаецца, што прэзыдэнт Трамп думае пра самарэкляму, ён думае пра мір», — дадаў Пэнс.

Новы раўнд супрацьстаяньня паміж ЗША і КНДР пачаўся пасьля таго, як нядаўна прызначаны дарадца Трампа па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан у інтэрвію заявіў, што дэнуклеарызацыя Паўночнай Карэі магла б прайсьці «па лібійскім сцэнары».

Лібійскі лідэр Муамар Кадафі ў 2003 годзе пагадзіўся на міжнародную праверку, каб даказаць, што яго краіна цалкам згарнула ядзерную праграму ў абмен на зьняцьце зь яе санкцый.

На мінулым тыдні дзяржаўныя СМІ КНДР распаўсюдзілі заяву, у якой, у прыватнасьці, гаварылася, што ўлады КНДР «адчуваюць агіду» у адносінах да Болтана. Таксама КНДР выказала занепакоенасьць з нагоды сумесных ваенных манэўраў Паўднёвай Карэі і ЗША, якія цяпер адбываюцца.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо сустрэўся ў лідэрам КНДР, але неўзабаве ЗША і Паўночная Карэя зноў пачалі абмен агрэсіўнымі заявамі.

Раней КНДР вызваліла трох амэрыканскіх грамадзян, якія адбывалі тэрміны ў карэйскіх турмах, Кім Чэн Ын правёў сваю першую сустрэчу з паўднёвакарэйскім лідэрам Мун Чжэ Інам і падпісаў дэклярацыю аб поўнай дэнуклеарызацыі карэйскага паўвострава.

КНДР таксама прапанаваў зачыніць выпрабавальны палігон Пунгеры. На гэтым палігоне з 2006 году было праведзена 6 ядзерных выпрабаваньняў, апошняе — у 2017 годзе.

Дэнуклеарызацыя карэйскага паўвострава — асноўнае пытаньне, які будуць абмяркоўваць Трамп і Кім Чэн Ын, калі іх сустрэча адбудзецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG