Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей зьбіраецца ў Брусэль, а эўракамісар Ган — у Менск


Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей на саміце Ўсходняга партнэрства ў Брусэлі. 24 лістапада 2017 году
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей на саміце Ўсходняга партнэрства ў Брусэлі. 24 лістапада 2017 году

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей неўзабаве зьбіраецца наведаць Брусэль. Пра гэта ён заявіў сёньня раніцай падчас сустрэчы з пасламі для асаблівых даручэньняў краін Эўразьвязу.

Усе яны ў сваіх міністэрствах зьяўляюцца куратарамі праграмы Ўсходняга партнэрства. Уладзімер Макей, у прыватнасьці, сказаў, што кантакты паміж Беларусьсю і Эўразьвязам працягваюцца, паколькі існуе ўзаемная зацікаўленасьць бакоў.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі паведаміў, што 21-22 чэрвеня на нефармальным саміце ў Менску зьбяруцца міністры замежных спраў і эканомікі краін праграмы Ўсходняга партнэрства. У сталіцу прыедуць два эўракамісары, спадар Ган і спадарыня Габрыель.

«Сёньняшняя сустрэча з амбасадарамі краін Эўразьвязу праходзіць у рамках праграмы Ўсходняга партнэрства», — расказалі карэспандэнту Свабоды ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Такі фармат для беларускага МЗС выбраны ўпершыню. На сустрэчу прыехалі прадстаўнікі 12 краін, уключаючы Вялікую Брытанію, Швэцыю, Славаччыну і іншыя.

Тэхнічную арганізацыю гэтага візыту з эўрапейскага боку ўзяла на сябе амбасада Польшчы ў Беларусі.

На пытаньне Свабоды, ці зьвязаная гэтая сустрэча нейкім чынам з форумам «Менскі дыялёг», які пачынаецца ў сталіцы Беларусі 23-га траўня, быў адказ, што не, гэтыя мерапрыемствы ніякім чынам не зьвязаныя — яны праходзяць кожнае паводле свайго спэцыяльнага пляну і ў сваім рэжыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG