Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі канал CNBC паведаміў пра няўдалыя выпрабаваньні расейскіх ракет, якімі хваліўся Пуцін


Тэлеканал CNBC са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскай выведцы паведаміў пра няўдалыя выпрабаваньні новых расейскіх ракет з энэргетычнай ядзернай устаноўкай. Паводле інфармацыі CNBC, усяго прайшлі чатыры выпрабаваньні, і ўсе яны пацярпелі няўдачу.

Паводле суразмоўцаў тэлеканалу, выпрабаваньні праводзіліся зь лістапада 2017 па люты 2018 году. Самы доўгі выпрабавальны палёт доўжыўся крыху больш за дзьве хвіліны, ракета праляцела каля 35 кілямэтраў, перш чым страціць кантроль і разьбіцца.

Крыніцы падкрэсьлілі, што «загад правесьці выпрабаваньні нібыта аддалі высокапастаўленыя крамлёўскія чыноўнікі, нягледзячы на пярэчаньні з боку інжынэраў, якія выказалі заклапочанасьць тым, што сыстэмы ракеты да гэтага часу знаходзяцца на пачатковым этапе гатоўнасьці».

Пра новую расейскую крылатую ракету зь ядзернай энэргетычнай устаноўкай 1 сакавіка падчас пасланьня Фэдэральнаму сходу Расеі расказаў Уладзімір Пуцін. Тады прэзыдэнт Расеі заявіў, што ў канцы 2017 году адбыліся пасьпяховыя выпрабаваньні гэтай ракеты, якая, паводле яго, валодае «практычна неабмежаванай далёкасьцю і непрадказальнай траекторыяй палёту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG