Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыньян: звольніць усіх губэрнатараў Армэніі і правесьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары


Пасяджэньне ўраду Армэніі, 21 траўня 2018
Пасяджэньне ўраду Армэніі, 21 траўня 2018

Сёньня прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян абвясьціў аб намеры зьняць са сваіх пасадаў усіх губэрнатараў у краіне. Аб гэтым рашэньні ён паведаміў журналістам адразу пасьля цырымоніі прывядзеньня да прысягі новага ўраду краіны. У краіне 10 вобласьцяў, кіраўнікі якіх па законе прызначаюцца ўрадам.

Таксама Пашыньян адзначыў, што прыярытэтам новага ўраду зьяўляецца правядзеньне датэрміновых выбараў. «Але, нягледзячы на гэта, урад павінен нармальна працаваць і прадставіць доўгатэрміновыя праграмы» — удакладніў ён. Пашыньян дадаў, што датэрміновыя парлямэнцкія выбары ў краіне могуць адбыцца ўжо ў 2018 годзе.

19 траўня чалец фракцыі прэмʼера «Елк» Ален Сіманьян заявіў, што датэрміновыя выбары ў парлямэнт Армэніі могуць адбыцца не раней за верасень. Паводле яго, галасаваньне трэба правесьці як мага раней, аднак з улікам тэхнічных пытаньняў раней за верасень гэта немагчыма. Да іх правядзеньня, як мяркуе Сіманьян, неабходна ўнесьці зьмены ў заканадаўства.

У Ерэване пратэстоўцы захапілі мэрыю, чыноўнікі выклікалі паліцыю

Лукашэнка — Пашыньяну: «Наогул, вы малайцы. Мы радыя за вас»

Лідэра пратэстаў Пашыньяна выбралі прэм’ерам Армэніі. УЖЫВУЮ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG