Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка адклікаў прадстаўнікоў Украіны з статутных органаў СНД


Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка падпісаў указ аб адклiканьнi прадстаўнікоў Украіны з статутных органаў Садружнасьці незалежных дзяржаваў (СНД).

«Нам там няма чаго больш рабіць — мы рухаемся разам у Эўропу», — заявіў ён падчас паездкі ў Вінніцу.

Фармальна Кіеў пакуль застаецца ўдзельнікам Садружнасьці. Для юрыдычнага спыненьня сяброўства Ўкраіне неабходна афіцыйна інфармаваць выканкам арганізацыі за год да выхаду.

2 траўня Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны падтрымала прапанову спыніць удзел украінскіх прадстаўнікоў у дзейнасьці органаў СНД.

Пагадненьне аб стварэньні СНД 8 сьнежня 1991 падпісалі Расея, Украіна і Беларусь. У студзені 93 году на саміце СНД у Менску Украіна не падпісала прыняты Статут Садружнасьці. Ад вясны 2014 Кіеў не бярэ ўдзелу ў мерапрыемствах СНД.

Украіна спыняе ўдзел у каардынацыйных органах СНД у Менску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG