Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады абяцаюць вызваліць Зялёны Бор ад сьвінцовых адходаў да 1 верасьня


Жыхары Зялёнага Бору на сход прыйшлі зь плякатамі, 2 траўня 2018
Жыхары Зялёнага Бору на сход прыйшлі зь плякатамі, 2 траўня 2018

Вываз несанкцыянаваных адходаў з тэрыторыі пасёлка Зялёны Бор Івацэвіцкага раёна Берасьцейскай вобласьці пачнуць у бліжэйшы час, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Берасьцейскім абласным выканаўчым камітэце.

Сьвінцовыя адходы каля пасёлка Зялёны Бор
Сьвінцовыя адходы каля пасёлка Зялёны Бор

Жыхары пасёлку даўно просяць улады растлумачыць, калі будзе ліквідавана звалка адкідаў, якія ўтрымліваюць сьвінец.

«Івацэвіцкім райвыканкамам прынята рашэньне па вывазу за межы вобласьці несанкцыянавана разьмешчаных адходаў з тэрыторыі Зялёнага Бора ў месцы доўгачасовага захоўваньня або пахаваньня, вызначаныя Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзям», — адзначылі ў выканкаме.

Жыхары Зялёнага Бору на сходзе
Жыхары Зялёнага Бору на сходзе

Работы будзе выконваць кампанія «Белінвэстгандаль-Сплаў» з прыцягненьнем прадпрыемстваў «Брэстаўтадор», «ДСТ № 4 горада Брэста», Івацэвіцкага лясгаса.

Плануецца, што адходы вывязуць не пазьней за 1 верасьня 2018 году.

______

Незаконная звалка з больш за 7,5 тысячы тон сьвінцовых адходаў з акумулятарнага заводу знаходзіцца ў сотнях мэтраў ад Зялёнага Бору, мястэчка, якое літаральна патанае ў сасновым лесе. Тысячы тон адходаў 3-й клясы небясьпечнасьці былі зьвезеныя пад гэты пасёлак і захоўваюцца пад адкрытым небам. Дыхаць там надзвычай цяжка.

У пачатку траўня прайшоў сход жыхароў Зялёнага Бору зь мясцовым кіраўніцтвам. Падчас сходу невядомы ў супрацьгазе кінуў на стол чыноўнікам плястыкавы пакет з адходамі са звалкі.

«Колькі яшчэ будзем труціцца?». Чыноўнікам кінулі пакет зь сьвінцовымі адходамі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:39 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG