Грошы пойдуць на выплату стыпэндый і прэмій навучэнцам, студэнтам і творчым калектывам, якія праявілі сябе на прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх творчых спаборніцтвах.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне, якім зацьвердзіў адпаведнае рашэньне савета спэцыяльнага фонду прэзыдэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, паведамляе БелаПАН.
Матэрыяльную дапамогу акажуць 16 маладым талентам, яшчэ чатыры чалавекі атрымаюць гранд-прэміі.
Акрамя таго, выдзелена тры гранты на арганізацыю і правядзеньне тэлевізійнага конкурсу «Талент краіны», выстаў студэнцкага цэнтра сучаснага мастацтва Allaprima, а таксама на набыцьцё музычных інструмэнтаў для павышэньня прафэсійнага майстэрства навучэнцаў і іх якаснай падрыхтоўкі да міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.