Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёгкаатлетка Аліна Талай перамагла на турніры ў Манчэстэры


Аліна Талай на Алімпійскіх гульнях у Бразыліі ў 2016 годзе
Аліна Талай на Алімпійскіх гульнях у Бразыліі ў 2016 годзе

Вядучая беларуская бягуха і папулярызатарка беларускай культуры Аліна Талай 18 траўня перамагла на міжнародным турніры Great City Games ў брытанскім Манчэстэры.

Як паведамляе БЕЛТА, у забегу на 100 м з бар’ерамі яна паказала вынік 12,74 сэк. Другое месца заняла Ізабэль Пэдэрсэн з Нарвэгіі — 13,03 сэк., а замкнула тройку прызёраў брытанка Алісія Барэт — 13,42 сэк.

Аліна Талай
Аліна Талай

Вынік у Манчэстэры — адзін зь лепшых у летнім сэзоне, які цяпер стартваў. Больш высокі вынік зь беларускіх бар’ерыстак паказала Эльвіра Герман, якая 13 траўня ў французкім Манжэроне прабегла за 12,73 сэк., усталяваўшы асабісты рэкорд.

Як адзначылі ў БФЛА, беларускія бар’ерысткі ў траўні паказалі лепшыя вынікі ў бегу на 100 з барʼерамі ў Эўропе. Лепшы бягучы вынік сэзону ў сьвеце належыць пуэртарыканцы Язьмін Камачо-Куін — 12,40 сэк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG