Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастачка абвінавачвае Mark Formelle у крадзяжы малюнку, апублікаванага ў інстаграме


Адна з промакампаній брэнду, ілюстрацыйнае фота
Адна з промакампаній брэнду, ілюстрацыйнае фота

Мянчанка Анастасія Машрумава сьцьвярджае, што беларускі брэнд Mark Formelle скарыстаў без дазволу малюнак, апублікаваны ў яе інстаграме. У кампаніі гэтую заяву не камэнтуюць.

Свой малюнак на прынце жаночай сарочкі Машрумава заўважыла ў адной з крамаў брэнду. У сваёй 78-тысячнай суполцы «ЎКантакце» мастачка 14 траўня напісала, што кампанія не зьвярталася па дазвол на выкарыстаньне малюнка. У допісе дзяўчына пазначыла старонку брэнду, але суполка Mark Formelle на пост не адрэагавала.

Error rendering VK.

Малюнак, празь які ўзьнік канфлікт, Машрумава апублікавала ў сваім інстаграме летась 18 траўня. На прынце брэнду гэты малюнак адрозьніваецца адным словам.

Падпісанты мастачкі ў сацсетках, а іх у яе агулам больш за 84 тысячы, раяць зьвяртацца ў суд. Анастасія хоча вырашыць пытаньне без суду, але будзе ня супраць ганарару.

У аддзеле маркетынгу Mark Formelle, куды зьвярнулася Радыё Свабода, інцыдэнт з Машрумавай цягам трох дзён не камэнтавалі. Прадстаўніца кампаніі сказала, што пра прэтэнзіі Машрумавай на малюнак ведаюць. Супрацоўніца брэнду параіла зьвярнуцца па афіцыйнае тлумачэньне на пошту аддзелу маркетынгу. На момант публікацыі адказу на ліст няма.

Як сказала Свабодзе Анастасія Машрумава, 18 траўня ёй патэлефанавалі з Mark Formelle і запрасілі 21 траўня на перамовы, каб «вырашыць сытуацыю». Гаворкі пра магчымы ганарар не вялося, прабачэньня за выкарыстаньне малюнку таксама не прасілі.

З брэндамі мастачка ніколі не супрацоўнічала. Прыкладна 5 гадоў таму яна стварыла на онлайн-пляцоўцы краму адзеньня са сваімі прынтамі. Анастасія кажа, што заробку на такіх сэрвісах «амаль няма», а цяпер на краму нестае часу.

Як вырашаліся ранейшыя канфлікты з Mark Formelle

Раней Mark Formelle ужо абвінавачвалі ў плягіяце. 28 сьнежня 2016 году мастачка і стваральніца брэнду «Важны гусь» Ганна Радзько заявіла, што Mark Formelle скарыстала без дазволу створаны ёю дызайн паштовак. 29 студзеня 2016 году Радзько паведаміла, што прадстаўнікі кампаніі папрасілі ў яе прабачэньня, прапанавалі супрацоўніцтва і зрабілі калядны падарунак. У сьнежні 2017 году Ганна Радзько прэзэнтавала сэрыю шкарпэтак, створаных у супрацы з Mark Formelle.

У сьнежні 2016 году недзяржаўная арганізацыя «Цэнтар па прасоўваньні правоў жанчыны „Яе правы“» публічна зьвярнулася да Mark Formelle з патрабаваньнем спыніць адну з рэклямных кампаніяў з прычыны сэксізму. Як пісаў партал kaktutzhit.by, у адказе НДА Mark Formelle заявіла, што PR-кампанію ня спыняць, бо:

  • у Законе аб рэкляме адсутнічаюць паняцьці «сэксізм», «аб’ектывацыя» і «сымулякр»,
  • рэкляма не парушае агульнапрынятых нормаў маралі.
Дзяўчаты сапсавалі прэзэнтацыю бялізны Mark Formelle
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:20 0:00

Летась 8 сакавіка група жанчын з плякатамі супраць сэксізму ў рэкляме пратэставала падчас прэзэнтацыі сподняй бялізны брэнду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG