Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг на Кубку Эўропы УЭФА. Фатафакт


Кубак Эўропы УЭФА ў руках футбалістаў гішпаскага «Атлетыка», 16 траўня 2018

На 15-кіляграмовым кубку УЭФА замест дзяржаўнага сьцягу Беларусі зьмешчаны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

Арыгінал на падстаўцы з жоўтага мармуру быў выраблены ў мілянскай майстэрні Бэртоні да фіналу 1972 года. Але ў 90-я гады ў яго аснову, дзе зьмешчаныя сьцягі эўрапейскіх дзяржаваў, былі ўнесеныя зьмены.

Згодна з новымі правіламі, якія ўступілі ў сілу з сэзона 2009/2010, трафэй захоўваецца ва УЭФА вечна, кожнаму пераможцу ўручаецца поўнапамерная копія кубка.

Мадрыдзкі футбольны клюб «Атлетыка» ў трэці раз стаў пераможцам фіналу Лігі Эўропы. У фінальным матчы ў Ліёне яны абыгралі «Марсэль» зь лікам 3:0.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG