Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі расіянку, якая «распальвала варожасьць з Украінай»


Варшава
Варшава

У Польшчы затрыманая грамадзянка Расеі, якая, як сьцьвярджаецца, была членам прарасейскай групы, што імкнулася ўзмацніць напружанасьць паміж Польшчай і Ўкраінай. Неўзабаве расіянка, якую польскія спэцслужбы называюць Кацярына Ц., будзе дэпартаваная. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на нацыянальнае агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW) Польшчы.

Чацьвярым іншым асобам, якія ўдзельнічалі ў тым, што ABW называе «гібрыднай» вайной супраць Польшчы, будзе забаронены ўезд у Польшчу на пяць гадоў. Польскія ўлады сьцьвярджаюць, што тыя «рабілі рашучыя спробы кансалідаваць прарасейскія групы ў Польшчы вакол двух ключавых прыярытэтаў дзеяньняў Расеі супраць Польшчы. Пад гэтым маецца на ўвазе «падбухторваньне польска-украінскай варожасьці ў сацыяльнай і палітычнай сфэрах, а таксама падрыў інтэрпрэтацыі польскай гісторыі і падмена яе рускім наратывам», – паведамляе спэцслужба.

ABW заявіла, што яе ўмяшаньне «нэўтралізавала дзейнасьць двух сеткавых структураў, якія прымаюць удзел у расейскай гібрыднай і інфармацыйнай вайне, што праводзіцца супраць Польшчы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG