Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заходнія СМІ зноў нагадалі пра лёс брытанца Алана Сьміта, што сядзіць у беларускай калёніі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У віцебскай калёніі адбывае сваё 2-гадовае пакараньне грамадзянін Вялікабрытаніі Алан Пол Сміт, асуджаны за нібыта арганізацыю незаконнай міграцыі. Пра гэта ў вялікім артыкуле нагадвае шатляндзкі сайт незалежных журналісцкіх расьследаваньняў The Ferret.

У артыкуле падкрэсьліваецца, што Алан Сьміт адпрэчвае сваю віну, а ягонае здароўе цярпіць ад знаходжаньня ў няволі. Ягонае апошняе хадайніцтва аб датэрміновым вызваленьні было адхіленае, бо вязень атрымаў спагнаньне за парушэньне формы адзеньня. Ягоная жонка, польская грамадзянка Магдалена Валынска тлумачыць, што гэтым парушэньнем былі цёплыя гетры, перададзеныя Алану каб ня мёрзлі ногі.

45-гадовы Алан Сьміт быў арыштаваны ў верасьні 2016 у Берасьці і празь 10 месяцаў знаходжаньня ў Віцебскім СІЗА асуджаны на два гады.

Алан Сьміт родам з Курдыстану, жыў у Лёндане. Разам з жонкай мелі ў Польшчы кампанію, якая займалася наладжваньнем бізнэс-сувязяў курдзкіх і эўрапейскіх бізнэсоўцаў і арганізоўвала ў Эўропе лекаваньне пацыентаў блізкаўсходняга рэгіёну. Акрамя гэтага, ён займаўся будаўнічым бізнэсам у нафтавай галіне.

У Беларусь Сьміт прыехаў упершыню ў бізнэс-справах і паралельна дапамагаў грамадзянцы Курдыстану, інвалідцы, якая законна, па візе, прыбыла ў Беларусь, аформіць дазвол на знаходжаньне ў Беларусі. Пазьней высьветлілася, што тая жанчына, разам са сваёй сям’ёй — усяго 6 чалавек — зьбіраліся міграваць далей у Эўразьвяз. Алану, які ня меў дачыненьня да перасячэньня імі мяжы, інкрымінавалі арганізацыю незаконнай міграцыі.

Магдалена Валынска, якая была арыштаваная разам з мужам, але неўзабаве вызваленая, пачала онлайн кампанію ў падтрымку свайго мужа і напісала Аляксандру Лукашэнку. «Умовы, у якіх знаходзіцца муж, жахлівыя», — пісала яна.

«У дачыненьні да вязьняў не выконваюцца ніякія правы чалавека і ніхто не гаворыць па-ангельску. У турме абражаюць яго, бо ён замежнік. Вельмі трывожна, што Алан нядаўна правёў 4 дні ў шпіталі праз атручваньне вадой».

Яна сьцьвярджала, што ў яго няма доступу да мэдычнага абслугоўваньня, пагаршаецца зрок, ён страціў 20 кіляграмаў вагі.

Разам з Аланам Сьмітам у той жа калёніі адбываюць пакараньне японскі мастак Даічы Ёшыда і беларускі краязнавец Алесь Юркойць. Японскі мастак выйдзе на волю 22 траўня. Судовая калегія зьмякчыла яму прысуд з прычыны «празьмернай строгасьці пакараньня».

Вярхоўны суд пацьвердзіў, што асуджаны японскі мастак выйдзе на волю 22 траўня

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG