Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не стае акту гуманнасьці», — лідэрка руху «Маці 328» пра зьмены ў Крымінальны кодэкс 


Ларыса Жыгар
Ларыса Жыгар

Лідэрка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар пракамэнтавала Свабодзе апублікаваны праект па зьмене «наркатычных артыкулаў» Крымінальнага кодэксу.

Паводле Жыгар, у законапраект унесьлі толькі дзьве зьмены: канфіскацыю маёмасьці замяніць штрафам і ў частках 2-3 артыкулу 328 ніжнюю плянку тэрміну зьняволеньня зьнізіць усяго на два гады.

«Можна сказаць, што яны зрабілі выгляд, што выканалі нашыя патрабаваньні, але многія маці ўжо выказалі незадаволенасьць такімі зьменамі», — заявіла Жыгар.

Паводле яе, тэрміны пакараньняў усё адно застаюцца вялікімі. Незразумелым застаецца, што такое буйны памер наркотыкаў і псыхатропаў, які будзе вызначаць Савет Міністраў. У гэтым праекце прапануецца для асобных відаў наркатычных сродкаў, што ён можа складаць як 0,0005 так і 2500 грамаў. Але у ня ўказана якое гэта рэчыва, што вельмі важна, — кажа Жыгар.

«Па праўдзе кажучы мы разьлічвалі, што зьмены будуць іншыя. Найперш мы хацелі, каб законапраект быў разгледжаны і прыняты ўжо падчас гэтай сэсіі, паколькі мы дамагаемся яго разгляду ужо трэці год. Па другое, у гэтым праекце не стае акту гуманнасьці — мы чакалі, што тэрміны зьняволеньня зьменшаць напалову. Але гэтага не адбылося», — патлумачыла Жыгар.

Лідэрка руху «Маці 328» зьвяртае ўвагу яшчэ на адну акалічнасьць: у гэтым праекце ніхто не згадаў пра непаўналетніх. Паводле яе, цяперашняе заканадаўства ў адносінах да непаўналетніх парушае канвэнцыю ААН «Аб правах дзіцяці», якую ў свой час падпісала Рэспубліка Беларусь.

Паводле Жыгар, у найбліжэйшы час актывісткі руху «Маці 328» плянуюць сустрэчы з дэпутатамі, спадзяюцца на сустрэчу з Генэральным пракурорам і старшынём Вярхоўнага суду.

«Думаю, што і акцыі пратэсту будуць успыхваць з новай сілай, калі наш голас ня будзе пачуты ў высокіх кабінэтах. Спыняцца мы не намераныя», — заявіла Свабодзе Ларыса Жыгар.

Што ўрад прапануе зьмяніць у «наркатычных артыкулах» Крымінальнага кодэксу

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG