Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уласьнікі закрылі дабрачынны аўкцыён «МаеСэнс»


Уласьнік пляцоўкі «МаеСэнс» Дзяніс Кандратовіч паведаміў карэспандэнту Свабоды пра закрыцьцё праекту.

Пра рашэньне прадаць «МаеСэнс» Кандратовіч заявіў яшчэ ў сакавіку. На момант публікацыі сайт maesens.by не працуе. Калі ня знойдзецца пакупніка, «МаеСэнс» будзе проста закрыты, сказаў Кандратовіч.

Дабрачынны аўкцыён «МаеCэнс» пачаў працу ў 2011 годзе і працаваў у розныя часы ў чатырох краінах. Грошы, сабраныя на пляцоўцы, пераводзіліся тым, каму неабходная своечасовая дапамога ў аздараўленьні. За час існаваньня, паводле Дзяніса Кандратовіча, сабралі прыкладна 1 мільён даляраў на больш як 500 дабрачынных мэтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG