Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі ў вышыванках змогуць бясплатна езьдзіць у мэтро ў Кіеве 17 траўня


Кіеўскі мэтрапалітэн паведаміў у фэйсбуку, што з нагоды Дня вышыванкі 17 траўня людзі, апранутыя ў нацыянальную ўкраінскую вопратку, змогуць бясплатна карыстацца мэтро.

Праўда, акцыя будзе дзейнічаць толькі тры гадзіны (з 8:00 да 11:00) і толькі на шасьці станцыях: Майдан Незалежнасьці, Крэшчацік, Залатыя вароты, Лыбідзкая, Унівэрсытэт, Арсэнальная. У гэты час на станцыях будуць дзяжурыць прадстаўнікі аднаго з украінскіх банкаў, які выступіў спонсарам акцыі, якія будуць аплачваць праезд людзей у вышыванках бескантактавымі аплатнымі картамі.

Дзень вышыванкі ва Ўкраіне — нефармальны сьвята, яно адзначаецца трэці чацьвер траўня. Самыя старажытныя вышыванкі, знойдзеныя археолягамі на тэрыторыі сучаснай Украіны, адносяцца да пэрыяду VI-V стагодзьдзяў да нашай эры, археолягі і гісторыкі касьцюма лічаць, што вышытыя сымбалі выконвалі ролю абярэгаў, «адганяць» ад чалавека злых духаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG